Купалаўцы чыталі вершы ў музеі Броўкі



Артысты Купалаўскага тэатру чыталі вершы Янкі Купалы ў Літаратурным музеі Петруся Броўкі ў Менску.

Распавядае вядоўца імпрэзы, даследчык беларускай літаратуры Васіль Дранько-Майсюк:

– Маці мая ўспамінала, калі чула, як спявае Мулявін арыю Гусляра, а ён спяваў гэта там, дзе Крэмль, гэты зал крамлёўскі, усё. І ён спявае пра князя, спявае і паказвае рукой туды, дзе сядзяць генсекі. Можа сам Мулявін пра гэта не ведаў. Спявае, паказвае, уражанне для 79-га года было проста магутнае. Уражанне застаецца і такое, што я спадзяюся, ну, гэты твор, як і іншыя творы Купалы, набудзе сваю сцэнічную сілу, набудзе сваю сцэнічную моц.

Артыстычная трупа Купалаўскага тэатру амаль у поўным складзе сышла з тэатру ў знак пратэсту супраць звальнення па палітычных матывах ягонага дырэктара Паўла Латушкі. Міністэрства культуры такім чынам сарвала юбілейны 100-ы сезон галоўнага тэатру краіны.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск