„Купалаўцы” прадставілі аўдыёспектакль па творы Уладзіміра Арлова
Незалежная тэатральная група „Купалаўцы” прадставілі на youtube аўдыёспектакль паводле апавядання Уладзіміра Арлова „Ордэн Белай Мышы”.
Твор створаны ў жанры антыўтопіі. Пісьменнік без чытачоў і кароль без падданых вядуць філасофска-інтэлектуальную размову, якая ані па законах жанру, ані па законах жыцця не мае шанцаў скончыцца чымсьці звычайным.
Ролі агучвалі Віктар Манаеў, Аляксандр Падабед, Георгій Маляўскі і Ігар Дзянісаў.
