„Купалаўцы” выступілі ў Беластоку!
У рамках тэатральнага фестывалю «Kierunek Wsсhod» «Купалаўцы» паказалі ў Беластоку спектакль «Гусі-людзі-лебядзі».
Паказ спектаклю адбыўся пры поўнай зале, гледачы адзначаюць, што такія мерапрыемствы – магчымасць сустрэцца з сапраўднай беларускай культурай.
– Гэта магчымасць паглядзець і пачуць беларускую культуру. Таму што ў Беларусі, на жаль, такой магчымасці пакуль што няма. У „Купалаўскім” я была толькі ў школьныя гады, і больш сачыла за падзеямі, якія адбываліся з тэатрам у 2020 годзе.
Спектакль пастаўлены па частцы рамана Альгерда Бахарэвіча «Сабакі Эўропы», рэжысёр – Аляксандр Гарцуеў. Як адзначыла мэнаджар «Купалаўцаў» Вольга Кулікоўская, рэжысёр задумаў паставіць гэты спектакль яшчэ два гады таму, але прэм’ера адбылася толькі летам бягучага году.
Беларускае Радыё Рацыя