Купалаўцы знялі кароткаметражку па матывах «Радзіва Прудок»
Ролю галоўнага героя Ягора выканаў Алесь Малчанаў. Рэжысёрамі кароткага метра сталі таксама акцёры-купалаўцы Раман Падаляка і Міхаіл Зуй.
Фільм па матывах нашумелай кнігі «Радзіва Прудок» Андруся Горвата быў створаны адмыслова для Міжнароднага фестывалю мабільнага кіно velcom Smartfilm.
Нагадаем, што Горват напісаў «Радзіва Прудок» пасля таго, як пераехаў з Менска ў дзедаву хату на глухім Палессі, у вёсцы Прудок Калінкавіцкага раёна.
Рэжысура шыкоўная, акцёрскія работы таленавітыя, і музыка падабраная дасканала. Ацаніце самі.