Курсы “Мова Нанова” абвясцілі конкурс з прызамі
Бясплатныя курсы беларускай мовы „Мова Нанова” абвясцілі ўнікальны конкурс да Дня роднай мовы.
Пра адметнасці конкурсу распавядае вядоўца курсаў “Мова Нанова Гародня” Эмілія Гаўрус:
– Мы заахвочваем расказаць пра свой паспяховы ўнёсак у прасоўванне беларускай мовы, культуры. Гэта можа быць што заўгодна. Калі вы размаўляеце па-беларуску, альбо калі вы штосьці арганізоўваеце, калі вы заахвочваеце сяброў і знаёмых размаўляць па-беларуску, то мы запрашаем да ўдзелу. Трэба апісаць гэтую гісторыю, даслаць на нашую старонку ў сацсетках, і потым будзем абіраць пераможцаў галасаваннем. А пераможцы атрымаюць хэнд-мэйд стол ад майстроў „Arttables” і дзень у аграсядзібе Евы Гілевіч.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца ўсе жадаючыя, а адправіць тэкст ці відэаролік пра сябе можна да 15 лютага 2020 года. Удзельнік з найлепшай гісторыяй з кожнага горада атрымае ўнікальны прыз ад мясцовай каманды выкладчыкаў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня