Курсы „Мова нанова” цяпер маюць анлайн-трансляцыю
У курсаў беларускай мовы “Мова нанова” паспяхова пачаўся новы сезон. У Менску на адкрыцці сезона было больш за 350 чалавек. Адзін з арганізатараў курсаў журналіст і паэт Глеб Лабадзенка паведаміў, што сёлета пачаліся анлайн-трансляцыі курсаў.
– Таксама курсы яшчэ працуюць у сямі гарадах Беларусі. У пяці ўжо сезон пачаўся, у Гародні і Бабруйску яшчэ наперадзе. Агульная наведванне курсаў у Беларусі ўжо болей за 600 чалавек. Мы актыўна супрацоўнічаем з рознымі кампаніямі, напрыклад, нас падтрымала кампанія “Велком”, мабільны аператар, яны забяспечваюць анлайн-трансляцыю кожны панядзелак. Тыя, хто не могуць прысутнічаць, а сёмай гадзіне на сайце “Мова нанова” могуць запусціць анлайн-трансляцыю і сачыць за ўсім пры кампутары.
Сёлета арганізатары курсаў “Мова нанова” таксама плануюць перарабіць сайт і стварыць адмысловую мултымедыйную платформу, дзе будзе сабрана ўвогуле ўсё што можна па-беларуску.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота budzma.by