Курсы „Мова Нанова” ў Беластоку адзначаць свае першыя ўгодкі
Курсы беларускай мовы „Мова Нанова”, якія працуюць у Беластоку, рыхтуюцца адзначыць свае першыя ўгодкі. Да гэтай падзеі запланаваны нават некалькі сюрпрызаў.

Вядоўца курсаў, журналістка Марыя Грыц кажа, што ўгодкі яны адзначаць шырока:
– Плануем шырока, паглядзім, што атрымаецца. У мяне ёсць вялікая ідэя спакусіць наведнікаў і наведніц зачытаць рэп. Узяць любімыя вершы людзей, каб яны самі абралі, або сучасную, або класічную паэзію. Падабраць біты і зладзіць такі міні-канцэрт сваім вузкім колам, паспрабаваць зрабіць такі творчы эксперымент. Угодкі будзем адзначаць праз месяц, таму якраз ёсць час падрыхтавацца і зачытаць.
Спачатку заняткі „Мовы Нановы” ў Беластоку адбываліся ў каворкінгу „МедыяМост”. Але напрыканцы мінулага году ў Беластоку пачаў працаваць Беларускі хаб „Новая Зямля”, са зручным памяшканнем для грамадскіх імпрэзаў, куды і пераехалі моўныя курсы. Цяпер яны адбываюцца два разы на месяц па панядзелках.
Беларускае Радыё Рацыя
