Кушлянскі фэст 2021
Мясціны, звязаныя з жыццём знакамітых дзеячоў беларускай культуры, зрабіліся сапраўднымі месцамі моцы, у якіх збіраецца энергія людзей самых розных творчых накірункаў. Не выключэнне і сядзіба Францішка Багушэвіча, аўтара знакамітых кніг «Дудка беларуская» і «Смык беларускі».
28 жніўня 2021 г., у апошнія выходныя лета, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры запрашае на чарговы «Кушлянскі фэст», які ладзіцца ў гонар вялікага Песняра, аднаго з пачынальнікаў беларускай літаратуры.
Гасцей свята чакаюць: канцэрт-лекцыя майстра народных інструментаў Алеся Лася пад назвай «Ад дуды да раяля», цікавая музычная праграма (гурты «Явар» і «Мярэжа»), разнастайныя майстар-класы, вырабы смаргонскіх умельцаў, сучасная паэзія. Для маленькіх аматараў мастацтва будзе арганізаваны пленэр, на якім найлепшыя мінскія выкладчыкі будуць працаваць з юнымі творцамі. Будуць пляцоўкі аквагрыма, народныя забавы, пачастункі з зёлкавай гарбатай ад сядзібы «Дайнаўскі двор» і падарункі.
Марапрыемства ладзіцца сумесна са Смаргонскім раённым выканаўчым камітэтам.
Час правядзення: 12.00 — 16.00.
Адрас: в. Кушляны (Смаргонскі раён, Гарадзенская вобласць) Музей-сядзіба Францішка Багушэвіча «Кушляны».
Для жадаючых будзе арганізаваны даезд на аўтобусе з г. Менска: 15 рублёў (уваходны квіток уключаны ў кошт).
Набыць квіткі са зніжкамі можна онлайн па спасылцы тут