Квэсты, Volski, рок-н-рол: беларускі рок-фестываль «Наш дзень»
У суботу 30 чэрвеня ў Музеі народнай архітэктуры і побыту пад Менскам адбудзецца першы беларускі рок-фестываль «Наш дзень».
Музычны лайн-ап фестывалю складаюць 12 лепшых імёнаў сучаснай беларускай рок-музыкі, а таксама пераможцы конкурсу маладых гуртоў. Модныя беларускія гурты і сапраўдныя легенды побач.
Гучныя гітарныя рыфы і шчырая лірыка. На адной сцэне выступяць Зміцер Вайцюшкевіч, Neuro Dubel, B:N:, Мутнаевока, Крама, Akute, Nizkiz, Dzieciuki, Volski ды іншыя.
Наведнікаў таксама чакаюць:
Фудкорт – беларуская кухня, кебабы, хот-догі, кава, гарбата ды інш.
Quvalda – беларуская гульнявая прастора з квэстам, віртуальнай рэальнасцю, галаваломкамі ды інш.
Кірмаш рамеснікаў – вырабы з дрэва, саломкі, металу, гліны і г.д.
Кірмаш беларускай вопраткі і атрыбутыкі – LSTR, Symbal.by, «Князь Вітаўт», «Мой модны кут».
Футбольная зона – ФК «Тарпеда Мінск» ды іншае.
Падрабязная інфармацыя пра фэст на старонках у Facebook і VK. Інфалінія: (033) 661 14 32.
Беларускае Радыё Рацыя