Ігар Лапеха – лаўрэат прэміі Ядкоўскага
Гарадзенскі краязнаўца, аўтар макету старажытнага гораду Ігар Лапеха стаў лаўрэатам прэміі Юзафа Ядкоўскага.
Пра ўзнагароду кажа Ігар Лапеха:
– Заўсёды прыемна, калі людзі бачаць плён тваёй працы, людзі ацэньваюць тваю працу, гэта вельмі прыемна, гэта вельмі натхняе. Я спадзяюся, што праца будзе працягвацца, і Гародня будзе не толькі найлепшым горадам у рэальнасці, але і лепшым у макеце, таму што такіх аналагаў у Еўропе фактычна няма.
Пра прэмію Ядкоўскага распавядае краязнаўца Эдвард Дмухоўскі:
– Прэмія Юзафа Ядкоўскага – гэта ўзнагарода, гэта сімвал. Людзі, якія шмат робяць для гэтага горада, якія жывуць гэтым горадам, яны заўсёды знаходзяцца наўзбоч. Іх заўсёды выкідаюць з гэтага горада. Гэтыя людзі змагаюцца за гэты горад. Таму прэмія носіць імя Юзафа Ядкоўскага, які змагаўся за гэты горад. І для нас гэта вельмі важна, што ў нашым горадзе, нягледзячы ні на што, ёсць людзі, якія змагаюцца і праслаўляюць гэты горад панадусё.
Лаўрэатамі прэміі Юзэфа Ядкоўскага станавіліся Алесь Госцеў, Тацяна Касатая і Віктар Саяпін, Фёдар Ігнатовіч, Наталля Канюк. Прэмія імя Юзафа Ядкоўскага, якая ўручаецца асобам, творчая дзейнасць якіх паспрыяла вывучэнню і папулярызацыі гарадзенскай мінуўшчыны, а таксама захаванню прыроднай і гісторыка-культурнай самабытнасці Гародні і рэгіёна, уручаецца з 2012 году.
Беларускае Радыё Рацыя