Лапікавае шыццё ад Таццяны Касьміной



Лапікавае шыццё (пэчварк) – від дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, у якім па прынцыпе мазаікі сшываецца цэльны выраб з кавалачкаў тканіны. У працэсе работы ствараецца палатно з новым каляровым рашэннем, узорам, часам фактурай. Сучасныя майстры выконваюць таксама ў тэхніцы ласкутнага шыцця аб’ёмнапрасторавыя кампазіцыі.

Апошнім часам лапікавае шыццё ў Беларусі імкліва набірае папулярнасць. Арганізоўваюцца конкурсы, фестывалі, праводзяцца выставы. Пры Полацкім раённым цэнтры рамёстваў працуе Народны клуб лапікавага шыцця «Рошва».

Навапалачанка Таццяна Касьміна больш дзесяці гадоў займаецца лапікавым шыццём. Удзельнічала ў шматлікіх выставах, перамагала ў конкурсах, атрымлівала дыпломы. Напрыклад, у 2015 годзе яе праца заняла першае месца ў Віцебскім абласным фестывалі лапікавага шыцця „Здраўнёўская палітра”.

Гэтымі дня пачала працу яе персанальная выстава – у наваполацкай бібліятэцы імя Якуба Коласа.

Беларускае Радыё Рацыя

Фота Таццяны Козік