„Ларыса Геніюш – у пошуках сапраўднага Мужчыны”



У сталічным Музеі Петруся Броўкі адбылася тэатралізаваная дзея “Ларыса Геніюш – у пошуках сапраўднага Мужчыны”.

Пра яе жыццё і творчасць распавядаў Васіль Дранько-Майсюк:

– З самага дзяцінства Ларыса Геніюш зразумела – ніколі не трэба верыць таму, што табе гавораць. Мама ёй казала: “Ты непрыгожая. Ты не выйдзеш замуж. Твае сёстры прыгожыя, а ты не. Таму нават не глядзі нікуды, займайся хатняй гаспадаркай і не размаўляй са мной па-беларуску. Такая была мама – нармальная харошая мама па тым часе. Казала, што думала. І тут, як раз маленькай дзяўчынцы патрэбна была гэта сіла, гэты імпэт, не ведаю адкуль ён тады ўзяўся не ведаю, адкуль ён тады ўзяўся, каб ад гэтага не ўпасці ў нейкую дэпрэсію, у смутнаглядства. Каб зразумець, што не трэба гэтаму верыць.

Ролю паэткі выконвала Анастасія Шпакоўская. Імпрэза “Ларыса Геніюш – у пошуках сапраўднага Мужчыны” адбылася ў рамках штомесячнага культурніцкага праекта “Амазонкі беларускай паэзіі”. Аўтар і вядучы Васіль Дранько-Майсюк.

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя