Ларыса Сімаковіч прадставіла „Апокрыф” на сцэне менскай філармоніі
125-гадовы юбілей Максіма Багдановіча – нагода шырока адзначыць дату нараджэння класіка. Сталічная філармонія адсвяткавала яго прэм’ерай м’юзікла “Апокрыф”.
Распавядае аўтарка музыкі і лібрэта сцэнічнага твору Ларыса Сімаковіч:
– Быў такі момант майго рашэння, і я зразумела, што павінна сама напісаць лібрэта. Напэўна таму, што я трошкі займаюся сцэнай, трохі рэжысую, дзе-нідзе, што-нішто. З такога цяжкага жанру як прыпавесць, дзе няма канфлікту, няма супрацьпастаўлення нейкіх сіл, я ўсё ж такі знайшла латэнтны канфлікт, і атрымалася тое, што атрымалася.
Канцэртна-касцюмнае выкананне “Апокрыфу” на сцэне сталічнай філармоніі адбылося ў суправаджэнні нацыянальнага народнага аркестра пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя