Латушка абмеркаваў з польскім міністэрствам культуры дапамогу беларускім дзеячам культуры
У Міністэрстве культуры Польшчы адбылася сустрэча Паўла Латушкі з кіраўніцтвам міністэрства і польскіх арганізацый культуры.
Раней Паўлам Латушкам і камандай Нацыянальнага антыкрызіснага ўпраўлення было прадстаўлена хадайніцтва ў Міністэрства культуры Польшчы аб аказанні дапамогі беларускім дзеячам культуры, якія пацярпелі ад рэжыму. Адбыўся шэраг рабочых сустрэч і абмеркаванняў.
Падчас сустрэчы выпрацаваны алгарытм дапамогі дзеячам культуры. У бліжэйшы час Тэатральны інстытут імя Збігнева Рашэўскага абвесціць конкурс для атрымання стыпендыі артыстам і супрацоўнікам тэатраў з Беларусі на перыяд кастрычнік-снежань. Плануецца, што 30 удзельнікаў праграмы атрымаюць стыпендыю на перыяд праходжання стажыроўкі. Артысты будуць стажыравацца ў вядучых тэатрах Польшчы. Падтрымку арт-рэзідэнцыі акажа таксама Польскі Інстытут імя Адама Міцкевіча.
Інфармацыю аб наборы на стыпендыяльную праграму можна адсочваць на сайце Тэатральнага інстытута і ў сацыяльных сетках НАУ. На сустрэчы таксама абмяркоўвалася дапамогу розным дзеячам культуры з Беларусі ў рамках стыпендыяльнай праграме Gaude Polonia. Заяўкі на яе неабходна падаць у тэрмін да 15 кастрычніка.
Беларускае Радыё Рацыя