Лаўрэатам Букераўскай прэміі стала польская пісьменніца Вольга Такарчук



Лаўрэатам Міжнароднай Букераўскай прэміі 2018 года стала польская пісьменніца і паэтэса Вольга Такарчук.

Фота: Томаш Вех / AG

Прэмія ўручана ёй за раман „Бегуны” (Flights). Цырымонія аб’явы пераможцы прайшла ў аўторак у лонданскім Музеі Вікторыі і Альберта.

У кароткі спіс намінантаў на прэмію акрамя Такарчук увайшлі францужанка Віржыні Депан з раманам Vernon Subutex 1, іспанец Антоніа Муньас Маліна з творам Like a Fading Shadow, пісьменнік з Ірака Ахмед Саадаві з раманам Frankenstein in Baghdad, пісьменніца з Паўднёвай Карэі Хан Ган з кнігай The White Book і венгр Ласла Краснахаркаі з раманам The World Goes On. 

Вольга Такарчук стала першай польскай уладальніцай Міжнароднай Букераўскай прэміі. Яна адна з найбольш прыкметных фігур сучаснай польскай літаратуры. Пісьменніца ўжо паспела заваяваць мноства літаратурных узнагарод, і ў сваёй краіне з’яўляецца адным з лідараў кніжных продажаў.

Беларускае Радыё Рацыя