Лаўрэатам IV літаратурнай прэміі „Кніга года” стаў Альгерд Бахарэвіч



Лаўрэатам IV прэміі „Кніга года” стаў Альгерд Бахарэвіч з раманам „Сабакі Эўропы”. Цырымонія ўзнагароджання пераможцы гэтага літаратурнага спаборніцтва адбылася 31 мая ў Менску.

Літаратурную прэмію „Кніга года” заснаваў Беларускі ПЭН-цэнтр у 2015 годзе. Лаўрэата прэміі вызначаюць па выніках апытання айчынных літаратараў. У 2017 годзе ўзнагароды ўдастоілася Наста Кудасава з кнігай „Маё невымаўля”, у 2016-м — Андрэй Хадановіч і яго „Нататкі таткі”, у 2015-м — Альгерд Бахарэвіч з раманам „Дзеці Аліндаркі” і Антон Рудак з паэтычнай зборнікам „Верхні горад”.

belapan.by