Лаўрэатам узнагароды Ядкоўскага стаў Андрэй Вашкевіч



Абвешчаны вынікі IV конкурсу Ўзнагароды імя Язэпа Ядкоўскага.

З нагоды дзён Святога Губерта ў Гародні Капітул пры цэнтры гарадскіх даследаванняў вызначыў аднаго сярод шэрагу намінантаў. Узнагарода даецца за значны ўнёсак у прасоўванне і вывучэнне гісторыі Гародні. Гэтым разам лаўрэатам стаў гісторык Андрэй Вашкевіч.

Кажа першы лаўрэат прэміі імя Ядкоўскага, Алесь Госцеў:

— Гэта для нашага горада пакуль што беспрэцэдэнтная падзея, таму што я не магу адразу згадаць, каб нешта падобнае было і ў далёкім мінулым, і не ў далёкім. Паколькі гэта адбываецца ў 4 раз: у 2012 годзе былі першыя лаўрэаты, мне здаецца, што гэта вельмі важная акцыя. Па-першае, яна ня проста стымулюе людзей да таго, каб больш займацца горадам, больш апантана ім займацца, яна таксама аддае дань павагі.

Да дыпломаў, якія даваліся лаўрэатам, цяпер дадаўся медаль. Пакуль выраблена толькі два медалі: Алесь Госцеў атрымаў медаль разам з сёлетнім лаўрэатам Андрэем Вашкевічам. Рада па ўзнагародзе Ядкоўскага плануе ў будучыні ўручыць іх ранейшым лаўрэатам –Таццяне Касатай, Віктару Саяпіну ды Фёдару Ігнатовічу.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня