Лаўрэатамі прэміі імя Францішка Багушэвіча сталі Віктар Корбут і Зміцер Ласько
Журы прэміі імя Багушэвіча — Рада Беларускага ПЭН-цэнтру — сёлета ўганаравала Віктара Корбута і Змітра Ласько за кнігу «Мінск. Спадчына старога горада. 1067–1917».
Імпрэзу адкрыла старшыня Беларускага ПЭН-цэнтру Тацяна Нядбай, якая адзначыла, што гэта завяршэнне вялікага маратону прэмій 2017 году.
Пісьменнік, гісторык Уладзімер Арлоў нагадаў, што ініцыятарам і фундатарам прэміі Багушэвіча быў беларус з Канады Кастусь Акула.
Зміцер Ласько сказаў, што ёсць ужо і другая частка кнігі — «Мінск. Спадчына сталіцы Беларусі 1067–2018».
Сёлета фундатарам прэміі імя Багушэвіча стала нобелеўская лаўрэатка Святлана Алексіевіч.
Прэмія імя Багушэвіча заснаваная ў 1994 годзе. Традыцыйна ўручаецца за выдатную гістарычную прозу аўтарам кніг, якія спрыяюць нацыянальнай незалежнасці і абуджэнню гістарычнай свядомасці.