Лаўрэаткай прэміі Шэрмана стала Вера Бурлак
Літаратурнай прэміяй імя Карласа Шэрмана ўганаравалі Веру Бурлак за пераклад кнігі Льюіса Кэрала “Скрозь люстэрка, і што ўбачыла там Аліса”.
Гаворыць сёлетняя лаўрэатка Вера Бурлак:
– Для мяне вялізны гонар тое, што ў шэрагу тых 34 прэтэндэнтаў з лонг-ліста на прэмію, з тых шасці шорт-лістараў прэміі абралі маю працу. Я думаю, гэта сапраўды адчуванне не таго, што мая праца чагосьці вартая, а таго, што я цяпер далучаная да такой кагорты, да такога вартага і пачэснага шэрагу.
Прэмія імя Карласа Шэрмана прысуджаецца за лепшы пераклад на беларускую мову. Сёлета ўручэнне прэміі прайшло ў Менску – у Літаратурным Музеі Максіма Багдановіча.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
