Леанід Лаўрэш прэзентаваў гарадзенцам гісторыю Ліды



Лідскі краязнаўца Леанід Лаўрэш прадставіў гарадзенцам  сваю новую кнігу “Ліда ўчора і сёння: гісторыя горада ў выявах” у гарадзенскай галерэі “Крыга”. Кніга напісана ў стылі гістарычных нарысаў з выкарыстаннем вялікай колькасці літаратуры. На  сустрэчу з Леанідам прыйшлі былыя лідчукі, а цяпер жыхары Гародні.

Пра кнігу Беларускаму Радыё Рацыя распавядае Леанід Лаўрэш:

Кніга напісана пра Ліду для яе жыхароў і тых, хто цікавіцца горадам. Цікавяцца, якім быў наш горад, яго гісторыяй і нават сучаснасцю, бо ў канцы кнігі шмат каляровых здымкаў сучаснай Ліды. У нейкай ступені кніга з’яўляецца перавыданнем самага першага выдання 2001 года, кніга называлася “Ліда на старых малюнках”.

Выданне – гэта спалучэнне гістарычных тэкстаў з выявамі горада з канца XVIII стагоддзя да нашага часу. А на  сустрэчу з аўтарам прыйшлі былыя лідчукі, а цяпер жыхары Гародні, гарадзенскія гісторыкі і краязнаўцы.

[Not a valid template]

Беларускае Радыё Рацыя, Гародня