Леанід Мядзведскі з пейзажамі ў Полацку
У полацкай Мастацкай галерэі праходзіць персанальная выстава віцебскага мастака Леаніда Мядзведскага.
Выстава мае немудрагелістую назву „Пейзаж”.
Леанід Мядзведскі нарадзіўся ў 1956 годзе ў Віцебску. Скончыў мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага інстытута. Выкладае ў дзіцячай мастацкай школе № 1 г. Віцебска. Працуе пераважна ў тэхніцы гуашы або тэмперы. Звяртаецца да пейзажу, нацюрморту, партрэту.
На выставе мастак прадставіў серыю з 40 пейзажаў – як жывапісных, так і графічных.
[Not a valid template]
Беларускае Радыё Рацыя
Фота Таццяны Козік