Легендарная стужка Mortal Kombat на беларускай мове і ў жывой агучцы
У кінатэатры „Масква” 8 жніўня адбудзецца прэм’ера фільма «Смяротная бітва» (Mortal Kombat) на беларускай мове, паведамілі заснавальнікі праекту „Беларускія ўікэнды”.
Асаблівасць сеансу ў тым, што агучка будзе жывая. У зале будуць прысутнічаць беларускія акцёры Павел Харланчук, Сяргей Жбанкоў, Алег Гарбуз, Крысціна Дробыш, а таксама ўладальніца шматлікіх узнагарод сусветных і еўрапейскіх чэмпіянатаў па мастацкай гімнастыцы Меліціна Станюта і першы двухразовы чэмпіён свету па версіі Kunlun Fight Віталь Гуркоў – іх галасамі і загавораць персанажы.
Кінасеанс пачнецца а 19-й гадзіне.
