Легендарны Джоні О’Ніл выступіць у Менску
Легендарны джазмен Джоні О’Ніл упершыню выступіць у Менску. Канцэрт адбудзецца 22 кастрычніка ў Вялікай зале Белдзяржфілармоніі ў рамках праекта „Джаз з Нью-Ёрка”.
Яго галоўная мэта – даць беларускай публіцы магчымасць атрымаць асалоду ад імправізацыі сусветнай сталіцы джаза прама ў цэнтры Менска, у зале філармоніі.
Джоні О’Ніл прыедзе ў Беларусь не з пустымі рукамі. На восень запланаваны рэліз яго новага альбома. Беларускія меламаны атрымаюць магчымасць не толькі першымі ацаніць свежы матэрыял, але і набыць дыскі з аўтографам знакамітага імправізатара.
