Легенды польскіх дзяцей па-беларуску
У горадзе Бельск-Падляшскі выйшла з друку ўнікальная кніга “Легенды для будучых пакаленняў”. Унікальнасць гэтай кнігі заключаецца ў тым, што яна складаецца з 13 легендаў, якія напісалі дзеці з польскага горада Галянаў. Легенды польскіх дзяцей у кнізе надрукаваны па-польску, а таксама па-беларуску. На беларускую мову ўсе легенды пераклала Вера Ягоўдзік, а пераказаў іх пісьменнік Уладзімір Ягоўдзік.

Да легендаў беларускія дзеці з Берасця і Менску намалявалі малюнкі. Так што кожная легенда атрымалася ілюстраванай. І малявалі юныя беларускія мастакі так, як яны ўяўлялі герояў прачытаных легендаў.
Выданне пабачыла свет, дзякуючы спрыянню Генеральнага Консульства Рэспублікі Польшча ў Берасце.
Альжбета Руніцкая, Беларускае Радыё Рацыя
