Лекцыя Ірыны Дубянецкай пра “Бядняцкую Біблію” Васіля Кораня
У межах экспанавання часовых літаратурна-мастацкіх экспазіцый “Мудрасць вякоў” і “Біблія для народа 1692–1696 гг. Васіля Кораня” Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры прапануе шэраг адкрытых лекцый для аматараў літаратурнага слова і тых, хто цікавіцца развіццём літаратуры ў гістарычным кантэксце:
– 19 лютага ў 18.30 – лекцыя Ірыны Дубянецкай “Беларускі апакаліпсіс канца ХVІІ ст. і касмагонія “Бядняцкай Бібліі” Васіля Кораня”.
Аўтар:
Ірына Дубянецкая – філосаф, біблеіст і культуразнавец, доктар філасофіі, доктар сакральнай тэалогіі (2005). Займаецца біблеістыкай, вывучае старажытныя мовы і цывілізацыі Старажытнага Блізкага Усходу. Вядзе Школу Бібліі, чытае лекцыі па беларускай сакральнай традыцыі, каардынуе новы навуковы пераклад Бібліі на беларускую мову.
Месца правядзення: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (Менск, вул. М. Багдановіча, 13).