Лекцыя-канцэрт анлайн: Яцак Качмарскі



Тэма шостай сустрэчы з цыкла “Санаторый пад клепсідрай” – культавы польскі паэт і спявак Яцак Качмарскі  (1957-2004). Бард, які трымаў гітару іначай. Парадаксальная постаць, што стала голасам пакалення і сімвалам руху “Салідарнасць”, але была нашмат глыбейшая і цікавейшая за плоскаць палітыкі. 

Паэт-інтэлектуал, натхнёны Брэйгелем і Матэйкам, Феліні і Таркоўскім. Перакладчык і “суаўтар” Уладзіміра Высоцкага, Жака Брэля, Луіса Льяка, Боба Дылана. Аўтар дзясяткаў альбомаў і тысячы старонак тэкстаў. 

Андрэй Хадановіч, які пераклаў Качмарскага і разам з беларускімі музыкамі запісаў дыск “Муры”, у фармаце лекцыі-канцэрту прадставіць творчасць, прачытае вершы і заспявае песні геніяльнага польскага барда.

Лекцыя-канцэрт пройдзе ў прамым эфіры 26 траўня а 17-ай на старонцы Польскага Інстытута ў Мінску ў Фэйсбуку.

Паводле прэс-рэліза