Лекцыя памяці Ларысы Геніюш



38 гадоў таму 7 красавіка 1983 года на праваслаўнае свята Дабравесця спынілася сэрца легендарнай беларускай паэткі Ларысы Геніюш, ахвярнай хрысціянкі, нязломнай патрыёткі, сакратаркі БНР на чужыне і пакутніцы камуністычнага ГУЛАГу, «сэрца, распятае на заінелых дратах Поўначы за Беларусь»!

Запрашаем у гэты вечар узгадаць разам яе жыццё і творчасць разам з вядомай журналісткай і грамадскай дзяячкай з Прагі Аленай Ціхановіч і спявачкай Таццянай Грыневіч, першай скрыпкай беларускіх плошчаў і маршаў!

Пачатак а 20-й. 

Рэгістрацыя тут

Усіх, хто шануе імя, вершы і жыццёвы чын Ларысы Геніюш, а таксама тых, хто яшчэ не чуў пра непраслаўленую яшчэ сапраўдную беларускую святую XX стагоддзя і нябёсную апякунку жаночых пратэстаў 2020 года, запрашаем на онлайн-вечарыну памяці.

Узгадаем разам дэталі біяграфіі і вершы Ларысы Геніюш, паслухаем песні на яе вершы. Усе жадаючыя прачытаць свае ўлюблёныя вершы паэткі.

Пачатак: 07.04 (20:00).