Лекцыя пра навігацыю на Нёмане
У гарадзенскай арт-галерэі «Крыга», 22-га кастрычніка, адбудзецца сустрэча, прысвечаная навігацыі на Нёмане.
Гісторык Андрэй Вашкевіч распавядзе пра тое, якія караблі “хадзілі” па рацэ, якім гандлем тут займаліся, і што цікавага перавозілі гандляры па гэтай воднай артэрыі. Пра сустрэчу распавядае яе арганізатар Эдвард Дмухоўскі:
— Немагчыма ўявіць наш горад і наш край без нашай самай галоўнай і цудоўнай ракі Нёман. Наш край так і называецца: Прынёманне. Што мы ведаем пра гэтую раку, што яна давала людзям, кія жылі тут, на гэтай зямлі, можна будзе даведацца з лекцыі Андрэя Вашкевіча на якую мы усіх шчыра запрашаем.
Сустрэча, прысвечаная навігацыі на Нёмане, арганізавана выдавецкай ініцыятывай «Гарадзенская Бібліятэка» супольна з Асамблеяй няўрадавых арганізацыяў.
Беларускае Радыё Рацыя, Гародня