Лекцыя пра пераклады Бібліі ў Гародні
Бібліст, доктар філаcофіі і тэалогіі Ірына Дубянецкая правяла публічную лекцыю ў рамках «Тыдня беларускага мыслення». Сустрэча з гарадзенцамі прайшла ў памяшканні грэка-каталіцкай парафіі «Маці Божай Фацімскай». Біблія мае нацыятворчую функцыю, заўважыла у лекцыі навуковец. Тут была закранутая тэма пяцісотага юбілею Бібліі Скарыны, які будзе адзначацца ў 2017 годзе. На жаль не відаць, каб улады гэта цікавіла, заўважае Ірына Дубянецкая:
— Прапаноўвала цэлую праграму святкавання Скарыны на міжнародным узроўні, бо гэта адзіная магчымасць Беларусі супер пазітыўна заявіць пра сябе ў свеце. Што Беларусь — гэта не добрыя спартоўцы і апошняя дыктатура ў Еўропе, а што гэта сапраўды вельмі даўняя інтэлектуальная традыцыя, якая шмат у чым паперадзе Еўропы ішла.
Трэба каб наш прэзідэнт папрасіў ласкава расейскага прэзідэнта падараваць адну Біблію Скарыны Беларусі.
Дзясяткі кніг Францішка Скарыны цяпер знаходзяцца ў Расейскай Федэрацыі, у той час, калі ў Беларусі няма іх зусім.
Якуб Сушчынскі, Беларускае Радыё Рацыя
Фота аўтара