Лекцыя Уладзіміра Лобача «Святыя крыніцы Беларусі» ў Беластоку
13 гадоў таму
13 лістапада ў хабе «Новая Зямля» доктар гістарычных навук Уладзімір Лобач чытае лекцыю «Святыя крыніцы Беларусі».
Дата: 13 лістапада. Час: 19.00 (час мясцовы).
Месца: Хаб «Новая Зямля», Wyszyńskiego 6A, Беласток.
Беларусь можна па праве называць «Краінай святых крыніц».
Трывалая традыцыя шанавання крынічнай вады сягае на нашай зямлі ў сівую мінуўшчыну і не страціла сваёй актуальнасці ў дні сённяшнім.
Якое месца займае крыніца ў міфалагічнай карціне свету беларусаў?
Што гаворыць пра крынічную ваду беларускі фальклор?
Чаму вада, якая выбіваецца з-пад зямлі, лічыцца цудадзейнай і лекавай?
Як мусіць сябе паводзіць чалавек каля святой вады?
Уваход вольны, за данаты падзякуюць.
Арганізатары