Лекцыя “Язэп Драздовіч: ствараючы сусветы…”



14 кастрычніка. Язэп Драздовіч: ствараючы сусветы…

Чытае Вольга Архіпава, мастацтвазнаўца, вядучы навуковы супрацоўнік НММ РБ, куратар выставы «Сусвет Язэпа Драздовіча».

Язэп Драздовіч – мастак, пісьменнік, этнограф, скульптар, хірамант, археолаг, астраном-аматар. Значная фігура для беларускай культуры ХХ стагоддзя. Самабытны чалавек, чыё жыццё прайшло ў зямных і нябесных пошуках.

Творчасць Язэпа Драздовіча – гэта свайго роду балансаванне паміж прафесійным і інсітным, наіўным мастацтвам. Падобнага роду «сумежныя» феномены часам могуць бянтэжыць, ставіць у тупік, бо не ўпісваюцца ні ў якія сістэмы каардынатаў. Але менавіта гэтая адмысловая харызматычнасць прыцягвае і зачароўвае.

Лекцыі праводзяцца ў прасторы выставы «Сусвет Язэпа Драздовіча»

Па нядзелях а 16-й гадзіне

07.10.2018 – 04.11.2018

Уваход на адну лекцыю па білеце ў музей.