Лепш мы будзем зубрамі і бусламі, чым бульбашамі



У інтэрнэт-краме symbal.by з’явіліся цішоткі са стылізаванымі выявамі бусла і зубра на фоне традыцыйнага беларускага арнаменту. Серыя, у якой ёсць і мужчынскія, і жаночыя мадэлі, называецца «Край вольных, край дужых».

kraj-duzyh-507x507

Дызайн распрацаваў графіціст і мастак Максім Пякарскі, вядомы па графіці «Беларусь мае быць беларускай» і «Рэвалюцыя свядомасці», распавёў дырэктар symbal.by Павал Белавус.

– Беларусь знакамітая і вядомая не толькі Пагоняй, арнаментамі ці бел-чырвона-белым сцягам. Зубр і бусел таксама з’яўляюцца сімваламі Беларусі. З’явілася ідэя паказаць значнасць і веліч гэтых жывёл праз прынты. Буслы – гэта вольныя, незалежныя птушкі, якія  часцяком асацыююць Беларусь. І, адпаведна, зубр – магутны звер, спадзяемся, што і беларусы таксама такія. Лепш мы будзем зубрамі і бусламі, чым  трактарамі і бульбашамі.

Па словах дырэктара інтэрнэт-крамы symbal.by Паўла Белавуса, продаж новых цішотак ужо распачаўся.

kraj-volnyh-3-507x507

Ад таго, як пойдзе іх рэалізацыя, стане зразумела, ці рабіць іншыя аксэсуары з выявамі зубра і бусла – торбы ці чахлы для мабільных тэлефонаў.

Антон Разумоўскі, Беларускае Радыё Рацыя

Фота symbal.by