У Слоніме выстава Уладзіміра Макарэвіча
У выставачнай зале Слонімскага раённага краязнаўчага музея імя Язэпа Стаброўскага ў аўторак, 5 жніўня, адкрылася персанальная выстава аднаго з лепшых мастакоў горада над Шчарай Уладзіміра Макарэвіча. На адкрыццё выставы прыйшлі творчая мясцовая інтэлігенцыя, сябры мастака, аматары мастацтва і проста слонімцы, якія цікавацца жывапісам.
Адкрыла выставу дырэктар музея Наталля Рыжак, якая адзначыла, што слонімскі мастак Уладзімір Макарэвіч плённа працуе на ніве мастацтва. “Любімая тэма мастака – гэта родная прырода. Але асаблівае месца ў яго творчасці займаюць партрэты, нацюрморты і архітэктура Слоніма”. Настаўнік Уладзіміра Макарэвіча Пятро Бурсевіч прыгадаў, як маленькі Валодзя прыйшоў да яго ў школьную мастацкую студыю, як ён пачынаў свой шлях у мастацтва. “А цяпер Уладзімір Макарэвіч сам вучыць моладзь, больш за 200 яго вучняў закончылі сярэднія і вышэйшыя мастацкія навучальныя ўстановы”, – адзначыў Пятро Бурсевіч.
З персанальнаю выставай Уладзіміра Макарэвіча павіншавалі яго вучні, мастакі-сябры і сваякі. А потым выступаў сам мастак. Ён распавёў пра свае жывапісныя творы, якіх на выставе было калі 50, і падзяліўся творчымі планамі.
[Not a valid template]
Барыс Баль, Беларускае Радыё Рацыя, Слонім.
Фота аўтара