Лепшыя кнігі Беларусі за 2019 год: выстава ў Менску



Выстава выданняў, адзначаных у гэтым годзе ўзнагародамі Нацыянальнага конкурсу „Мастацтва кнігі”, па 18 красавіка праходзіць у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Штогод, пачынаючы з 1960 года, вынікі работы беларускіх выдаўцоў традыцыйна падводзіць рэспубліканскі конкурс „Мастацтва кнігі”. Яго заснавальнікам выступае Міністэрства інфармацыі. Мэта конкурсу – развіццё мастацтва беларускай кнігі, павышэнне яе канкурэнтаздольнасці, мастацкай і паліграфічнай культуры. Гэта своеасаблівая творчая справаздача выдаўцоў, мастакоў, паліграфістаў, якія стварылі лепшыя ўзоры друкаванай прадукцыі за мінулы год.

У конкурсе ўдзельнічала 35 выдавецтваў з 180 выданнямі. Менш за палову з іх увайшло ў шорт-ліст, з якога кампетэнтнае журы выбірала пераможцаў у 16 намінацыях: галоўнай, тэматычных, спецыяльных і персанальных. Вышэйшая ўзнагарода конкурсу ўручана ў намінацыі „Трыумф” выдаўцу Дзянісу Раманюку за кнігу „Беларусь. Храм і Краявід”.

Дыплом пераможцы ў намінацыі „За ўклад у захаванне духоўнай спадчыны” ўручаны Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі за факсімільнае выданне „Берасцейская Біблія. 1563”.

Лепшым ілюстратарам прызнаны Уладзімір Даўгяла за ілюстрацыі да кнігі „Чарадзейны пярсцёнак”, лепшым дызайнерам – Уладзімір Лукашык за кнігі Васіля Гігевіча „Востраў”, Алеся Бадака „Развітанне з вечнасцю” і серыю кніг „Напісанае застаецца”. Лепшым фотамастаком журы назвала Андрэя Шчукіна за аўтарскую фотаздымку да кнігі „Смак беларускай кухні”.

Нацыянальная бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых азнаёміцца з лепшымі выданнямі Беларусі 2019 года.

belta.by