Лепшыя песні „J:Морс” у сімфанічных аранжыроўках



Лепшыя песні групы „J:Морс” у сімфанічных аранжыроўках прагучаць у спецыяльнай версіі праграмы „Беларускае золата” да Дня закаханых.

Аншлагавая прэм’ера праекта адбылася восенню 2016 года ў вялікай зале Палаца Рэспублікі. Восенню 2017 года кароткая версія праграмы стала самым масавым канцэртам у час святкавання 950-годдзя Мінска.

„Гэту праграму мы іграем рэдка, але заўсёды з вялікім задавальненнем. Спалучэнне групы з жывым аркестрам дае песням гучанне, якога іншымі сродкамі дабіцца немагчыма”, – адзначыў лідар групы Уладзімір Пугач.

Гледачы змогуць пачуць „Беларускае золата” 14 лютага ў поўнамаштабнай версіі ў Prime Hall. Дырыжыраваць аркестрам будзе маэстра Віктар Бабарыкін.

belta.by