Лета пасярод зімы



Выдавецтва “Галіяфы” выдала кнігу для самых маленькіх беларусаў – “Летняя азбука”, і прэзентавала яе ў сталічнай арт-прасторы “Кніжная шафа”. Гаворыць аўтарка Ганна Галавіна.

Гэта азбука, якая не проста азбука, а неяк звязана з лецішчам, летам, часам, калі дзеці ездзяць да сваіх бабуль. І там яны сустракаюць розныя кветкі, садавіну, гародніну. Кожная літара звязана з назвай якой-небудзь садавіны. Напрыклад, А – гэта агурок, Б – бурак. І калі мне ўжо зусім не хапала літараў, з якіх пачынаецца садавіна і гародніна, то іх можна сустрэць у сярэдзіне слова. Напрыклад, мяккі знак у слове “булЬба”.

Прэзентацыя азбукі была скіраваная перш за ўсё на прысутных дзяцей. Конкурсы, апытанкі, гульні.

Наклад выдання не малы для Беларусі – дзве тысячы асобнікаў.

[Not a valid template]

Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск