„Летапіс памяці пакаленняў”
У Нацыянальнам мастацкім музеі прэзентавалі кнігу і фотавыставу прафесара Армена Сардарава “Летапіс памяці пакаленняў. Мемарыяльная архітэктура Беларусі”.
Гаворыць аўтар:
– Заўсёды, калі наведваю нашу вёску, а я пачаў гэта ў 70-ыя гады, убачыў гэтыя капліцы, каплічкі, крыжыкі і як гэтыя людзі стваралі іх, як яны рабілі гэтыя цудоўныя скульптуры, я зразумеў, што гэта сапраўднае мастацтва, паўстагоддзя таму. І з таго моманту пачалося маё сапраўднае знаёмства з мастацтвам, з людзьмі, з Беларуссю.
Кніга распавядае пра мемарыяльную архітэктуру Беларусі ад язычніцкіх капішчаў да мемарыяльных комплексаў сучаснасці. У ёй больш за 200 фотаздымкаў, зробленых самім аўтарам.
[Not a valid template]
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск
Фота аўтара