Летні культурны цэнтр у закінутай вёсцы Каптаруны
Амаль на самай мяжы з Літвой у Пастаўскім раёне вядомы пісьменнік і мастак Артур Клінаў з сябрамі стварае летні культурны цэнтр. У хутарскай вёсцы Каптаруны яны скупляюць закінутыя хаты і перабудоўваюць іх, расказвае Артур Клінаў:
– Тут мы ствараем адмысловую камуну. Логвінаў побач купіў хутар. Тут у нас цэлая супольнасць збіраецца. Я шукаю больш-менш прыстойныя дамы і прапаноўваю іх сваім людзям, каб куплялі. Тут абсалютна пустынныя мясціны.
Гэтая аддаленасць ад цывілізацыі мае свае плюсы і мінусы. Галоўны мінус, як адзначае Артур Клінаў, адсутнасць у гэтай мясцовасці мабільнай сувязі.
Васіль Кроква, Беларускае Радыё Рацыя
Фота panoramio.com
