Летняя „Гістарычная школа” з Алегам Трусавым



У чацвер, 27 чэрвеня, з 18:20 і ў чацвер, 4 ліпеня, таксама з 18:20 запрашаем на першыя заняткі новага сезона „Гістарычнай школы” з Алегам Трусавым, археолагам, гісторыкам беларускай архітэктуры, кандыдатам гістарычных навук, дацэнтам, палітыкам і грамадскім дзеячом, в.а. абавязкі рэктара „Універсітэта імя Ніла Гілевіча”, Ганаровым старшынём ТБМ.

Штомесяц будзе праведзена па 1-2 лекцыі, у якіх сп. Трусаў будзе распавядаць пра гісторыю розных гарадоў Беларусі, сярод якіх будуць Мір, Слонім, Валожын, Мсціслаў і мястэчка Івянец. Тэма першай сустрэчы „Таямніцы Мірскага замка”, тэма другой – „Старажытны Мсціслаў”.

Таксама будуць ладзіцца прагляды гістарычных фільмаў і іх абмеркаванне. Заняткі адбудуцца ў офісе ТБМ у Менску (вул. Румянцава, 13) 27 чэрвеня ў 18:20. Уваход вольны.

tbm-mova.by