Ліда святкуе 700-годдзе
15 гадоў таму
У Лідзе другі дзень працягваюцца ўрачыстасці з нагоды 700-годдзя Ліды.
Пачаў свята Харчфэст. Потым канцэртную праграму на галоўнай сцэне працавалі Вячаслаў Статкевіч (кіраўнік ансамбля „Свята”, сам родам з Лідчыны) і Дар’я Жук з Палац культуры Ліды.
Сваё майстэрства і мастацтва да 700-годдзя горада дэманстравалі: Гражына Кучынская, Яна Гурская, Тарэза Міндзюліс, Вераніка Мікаловіч, гурты “Талісман”, “Акцэнт”, ансамбль “Лідчанка” і так да самай дыскатэкі і да позняга вечара.
Сёння ў Лідзе праходзіць фэст LIDBEER.
Беларускае Радыё Рацыя