Лідар «Дай дарогу» замест паходу ў суд паехаў адпачыць



Юрый Стыльскі пакінуў Беларусь і такім чынам не з’‎явіўся на суд аб прызнанні кліпа на песню «Баю-Бай» экстрэмісцкім матэрыялам. Пра гэта паведаміў Telegram-канал By_culture і ў сваіх сацыяльных сетках пацьвердзіў сам лідар берасцейскага панк-рок-гурта «Дай дарогу!»:

„Правы па маёй абароне я перадаў свайму адвакату, і ўсё са мной у парадку. Выбачайце, што прымусіў вас трохі панервавацца, усё добра”.

Разгляд справы павінен быў адбыцца ў судзе Ленінскага раёна Берасця на падставе заявы шостага ўпраўлення ГУБАЗіК МУС па Берасцейскай вобласці аб прызнанні згаданай інфармацыйнай прадукцыі экстрэмісцкімі матэрыяламі. Таксама паводле экспертнага заключэння згаданы кліп зняты з мэтаю дыскрэдытацыі работнікаў МУС. Апублікаваны ён быў на афіцыйным YouTube-канале гурта «Дай дарогу!» яшчэ 18 ліпеня 2020 і за гэты час назбіраў больш за 900 000 праглядаў.

Беларускае Радыё Рацыя