Лідар гурта “Gods Tower” Уладзіслаў Наважылаў пакінуў Беларусь
Лідар гурта “Gods Tower” Уладзіслаў Наважылаў пакінуў Беларусь і знаходзіцца ў бяспецы.
21 чэрвеня ў Гомелі Наважылава прызналі вінаватым у “абразе прадстаўніка ўлады” і прысудзілі тры гады абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу, паведамляе Рада беларускае культуры.
Летась у час масавых пратэстаў Уладзіслаў Наважылаў пакінуў камэнтар на Youtube пад ролікам пра сустрэчу жыхароў Гомля і старшыні аблвыканкаму: «Соловей — крайне неразумный боров».
У выніку суд прысудзіў музыку тры гады „хіміі”.
