Лідар гурта „Стары Ольса» з’ехаў ва Украіну



Музыка Зміцер Сасноўскі, лідар гурта „Стары Ольса”, з’ехаў ва Украіну. Пра гэта ён паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

– У Кіеве, у сяброў, у бяспецы. Успаміны напішу. Дзякуй: Віктаравіч, мая сям’я, выратавальная сям’я, канспіратыўны дом, гараж, пацаны, Сандры з Познані, Філу з Мінеапаліса, Антону з Тэхаса, пастару Рычарду, Панкевічу, Карыне і Жэні, палкоўніку. І яшчэ гары добрых людзяў! Жыве вечна! Мы пераможам!

13 лістапада 2020 года Сасноўскі быў затрыманы ў Клецку, дзе стаяў у ланцугу памяці Рамана Бандарэнкі. Праз тры дні ён быў пакараны штрафам 30 базавых велічыняў (810 рублёў).

18 лістапада музыкант вярнуўся дадому.

— Вярнуўся ў Менск, а тут шукаюць па пад’ездзе, з маёй фоткай, на сходах размова нейкіх — вырашалі, як ламаць мае дзверы. Усіх абдымаю, я на лыжы, — напісаў ён у фэйсбуку.

У кароткім каментары TUT.BY ён пацвердзіў, што яго ад’езд звязаны з гэтымі абставінамі.