Лідчане ўбачылі кнігу Камілы Нарбут выдання 1852 года



У Лідскім замку адбылася навукова-практычная канферэнцыя „Ліда і Лідскі край у гісторыі Беларусі”, прысвечаная 700-годдзю горада Ліды. Канферэнцыя праводзілася сумесна з Нацыянальнай Акадэміяй Навук Беларусі.

Адкрыў канферэнцыю лідчанін, супрацоўнік Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук Кірыл Сыцько.

Напачатку канферэнцыі былі ўзнагароджаны супрацоўнікі Лідскага музея, лідскія краязнаўцы за плённую працу па аднаўленні і папулярызацыі гісторыі Лідчыны. Па-беларуску дабраславіў удзельнікаў канферэнцыі лідскі дабрачынны айцец Расціслаў Салаўёў.

Да канферэнцыі было падрыхтавана 56 навуковых дакладаў, большасць з якіх і былі прачытаны на пленарным пасяджанні і трох секцыях.

Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка артыкулаў, дакладаў, навуковых прац па гісторыі Лідскага краю.

На сустрэчы падпісана дамова пра супрацоўніцтва паміж Цэнтральнай навуковай бібліятэкай імя Якуба Коласа Нацыянальнай Акадэміі Навук і Лідскім гістарычна-мастацкім музеем.

Цэнтральная навуковая бібліятэка НАН Беларусі на навукова-практычнай канферэнцыі ў Лідзе прадставіла свае рэдкія кнігі – працы выхадцаў і даследчыкаў Лідчыны, напрыклад, прыжыццёвае выданне Тэадора Нарбута.

Але найбольшую радасць лідчан займелі ўбачыўшы адну з кніг Камілы Нарбут выдання 1852 года. Каміла Нарбут – адна з найстарэйшых лідскіх пісьменніц, пра якую да гэтага часу ведалі вельмі мала.

Бібліятэка прывезла толькі арыгіналы, былі нават кнігі XVIII стагоддзя. Цяпер, у рамках падпісанай дамовы з бібліятэкай НАН, у навуковых супрацоўнікаў Лідскага музея будзе доступ да атрымання гэтых і іншых рарытэтных кніг.

Беларускае Радыё Рацыя