Лідчына адзначае Дзень роднай мовы



Беларусь уступіла ў Дэкаду роднай мовы. Найперш пастаралася Лідчына.

18 лютага Агульнанацыянальную дыктоўку пісалі ў бібліятэцы вёскі Мінойты Лідскага раёна. А 19 лютага адбылася дыктоўка ў літаратурнай філіі Лідскага гістарычна-мастацкага музея (Домік Таўлая).

21 лютага напіша дыктоўку Лідская раённая бібліятэка імя Янкі Купалы. А філіялы бібліятэк напішуць дыктоўку згодна сваіх планаў.

25 лютага на Трэцім бібліятэчным філіяле г. Ліды напішуць заключную дыктоўку грамадскія актывісты, аматары беларускай мовы і ўсе, хто не змог трапіць на дыктоўку ў іншых месцах.

Комплекс культурніцкіх мерапрыемстваў, прысвечаных Дню роднай мовы запланавалі палацы і дамы культуры Лідскага раёна. У палацы культуры горада Ліды Слонімскі драматычны тэатр паказаў для маленькіх гледачоў спектакль „Вася Лайдачкін у краіне шкодных звычак”. А дарослыя гледачы паглядзелі пастаноўку „Вось табе і гоцаца!”

Беларускае Радыё Рацыя