Лідскаую літаратурную прэмію імя Валянціна Таўлая сёлета не ўручаць



Заснаваная нядаўна ў Лідзе літаратурная прэмія імя Валянціна Таўлая „За лепшы патрыятычны твор” сёлета ўручана не будзе.

Плануецца, што першае ўручэнне прэміі адбудзецца ў рамках мерапрыемстваў да 700-годдзя горада Ліды ў наступным годзе.

Усе аспекты, звязаныя з прэміяй, будуць канкрэтызаваны пасля зацверджання плана Лідскага раёна на 2023 год.

Беларускае Радыё Рацыя