“Лініі святла”: зборнік інтэрв’ю з сучаснікамі – адданымі хрысціянамі
У сталічнай царкве “Святло Ісціны” прэзентавалі кнігу “Лініі святла” – інтэрв’ю з дванаццаццю нашымі сучаснікамі, адданымі хрысціянамі – творцамі, навукоўцамі, артыстамі.
Кажа аўтарка кнігі Эла Оліна:
– Мы хочам пазнаёміць вас з міжканфесійным хрысціянскім культурніцкім праектам “Лініі святла”. Вынікам гэтага сумеснага праекту творчых асобаў, прадстаўнікоў розных канфесій, стала выданне кнігі, якая распавядае пра 12 герояў – дзеячаў культуры, мастацтва, навукі – хрысціянаў, якія нясуць святло Слова Божага ў кніжных даследаваннях, літаратуры, музыцы, тэатральным мастацтве і спевах.
Героі зборніка інтэрв’ю “Лініі святла” – вядомыя ў Беларусі, і не толькі, творцы, даследчыкі. Людзі так званага сярэдняга пакалення, хто сваё школьнае жыццё пачынаў у часы незалежнасці.
Максім Каўняровіч, Беларускае Радыё Рацыя, Менск