Лістапад – месяц, прысвячаны Яўгеніі Янішчыц



Лістапад – гэта месяц, які штогод на Піншчыне прысвячаюць беларускай паэтцы Яўгеніі Янішчыц. У лістападзе 1948 году яна нарадзілася ў палескай вёсцы Рудука і ў лістападзе 1988 года яе жыццё трагічна абарвалася ў Менску.

Напрацягу ўсяго месяца ў рэгіянальных бібліятэках дзейнічаюць выставы, адбудуцца літаратурныя сустрэчы прысвечаныя Янішчыц, а 20 лістапада, ў дзень нараджэння паэткі, ўрачыстасці пройдуць у роднай вёсцы творцы.

Паслядоўніца Яўгеніі Янішчыц, літаратарка Марыя Кобец паведаміла, што творчасць яе землячкі з’яўляецца крыніцаю натхнення:

– Яна была і ёсць для мяне прыкладам таго, як вясковая дзяўчына можа ўвайсці ў несмяротнасць у літаратуры праз свае творы. Яе кнігі для мяне настольныя.

Дацэнт Інстытута мовы і літаратуры Святлана Калядка назвала паэтычную спадчыну Яўгеніі Янішчыц адной з самых яскравых і таленавітых старонак беларускай літаратуры XX стагоддзя.

Пятро Савіч, Беларускае Радыё Рацыя