Лістоўка, прысвечаная “Апошняму славяніну…”



У Слонімскай друкарні свет пабачыла лістоўка раз-моўяў пад назвай  “Апошняму славяніну…”. Аўтар лістоўкі – беларускі праваслаўны святар і паэт Зьніч (Алег Бембель), які жыве ў Жыровічах каля Слоніма.

Раней паэт Зьніч здзіўляў чытачоў сваімі кнігамі “Апошняму беларусу”, “Апошняму земляніну”, а цяпер – з’явілася паэтычная лістоўка “Апошняму славяніну…”.

На двух старонках лістоўкі надрукавана 26 вершаў паэта. Гэта вершы-раз-моўі і мадуляцыі паэта, у якіх аўтар па-свойму спрабуе асэнсаваць глабальны віток гісторыі ў кантэксце 1000-годдзя Хрышчэння Русі (1988) і 2000-годдзя зямнога шляху Збавіцеля (2000-2033):

…да Скону памятай, нябога,

Пакуль мытарствы не прыйшлі:

І ў пекла… і – у рай – дарогу

Ты сам будуеш – на Зямлі…

Лістоўка “Апошняму славяніну…” выйшла 5000 накладам і аўтар яе раздае бясплатна.

Беларускае Радыё Рацыя, Жыровічы