Лісты Юзэфы на менскім фестывалі «Нефільтраванае кіно»



Праз асэнсаванне мікрагісторыі асобнага чалавека можна асэнсаваць гістарычныя ўрокі ХХ стагоддзя.

Міні-выставу, прысвечаную памяці Юзэфы Буйдо і паказу фільма «Лісты Юзэфы» на менскім фестывалі «Нефільтраванае кіно», прадставіў праўнук гераіні, рэжысёр з Вялікабрытаніі Майкл Даніэль Сагаціс:

– Гісторыя маёй сям’і быццам і пачалася ў Вялікабрытаніі, аднак яна нашмат шырэй. Гэта гісторыя высылкі, дэпартацыі людзей, якія выжылі ў войнах ды іншых узрушэннях ХХ стагоддзя. Наша выстава накіраваная на тое, каб нагадаць пра тыя часы і звярнуць увагу на аналагічныя ўзрушэнні, якія здараюцца і ў ХХI стагоддзі.

У праекце інтэрпрэтацыі эпісталярнай спадчыны Юзэфы Буйдо, якая дасылала лісты з пасёлка Акцюбінска ў Казахстане, Баранавіч і Жалудка з Беларусі, прынялі ўдзел польскія і расейскія спецыялісты-перакладчыкі.

Беларускае Радыё Рацыя